Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Навіны ўстановы

09.12.22

"Лепшы сшытак па беларускай мове"

На кожным уроку роднай мовы вучні пачатковых класаў маюць магчымасць акунуцца ў чароўны свет беларускіх слоў, дзіўных і непаўторных, блізкіх і мілагучных.
Хлопчыкі і дзяўчынкі вывучаюць правілы і старанна выводзяць літары, паглыбляюць свае веды аб непаўторнасці сваёй Радзімы.
З 5 па 7 снежня сярод вучняў 2-4 класаў праводзіўся конкурс "Лепшы сшытак па беларускай мове".
Нашы пераможцы:
1 месца - Жукоўская Валерыя (2А), Булатоўская Сафія (3Б), Яўсейчык Сцефанія (4В)
2 месца - Табола Уладзіслава (2В), Маісевіч Аляксандра (3В), Марозава Аліна (4В)
3 месца - Пагуляйка Валерыя (2Г), Казімірчык Дзіяна (3Б), Мацеша Паліна(4Б)
Віншуем пераможцаў і жадаем новых поспехаў у вывучэнні роднай мовы!

Раздзелы сайта