Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Навіны ўстановы

22.03.23

“Дазвольце прадставіць…”

У рамках конкурсу "Шукаю чытача" у 4 "Г" клас была запрошана бібліятэкар гімназіі Ірына Паўлаўна Дрэкоўская, якая пазнаеміла вучняў з кнігамі сучасных беларускіх пісьменнікаў у літаратурным калейдаскопе "Дазвольце прадставіць".

Ірына Паўлаўна паказала вучням кнігі такіх аўтараў, як: Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Раіса Баравікова, Алесь Жыгуноў, Ніна Галіноўская, Яўген Хвалей, Сяргей Давідовіч, Алена Масла, Валерый Кастручын. У хлопчыкаў і дзяўчынак  выклікалі  інтарэс кніжкі,  якія напісалі  баранавіцкія пісьменнікі: Раіса Раманчук, Юрась Мазалевіч, Ліза Шмідт.

Потым былаправедзенаінтэрактыўная віктарына "Кніга – каштоўны скарб чалавека". Дзеці паказалі добрыя веды па гісторыі беларускага кнігадрукавання.

Раздзелы сайта