Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Навіны ўстановы

24.04.24

Сустрэча сяброў беларускай мовы «Беларуская скарбонка»

Цікава і насычана праходзіць тыдзень пачатковай школы ў нашай гімназіі. Сёння, 24 красавіка, дзень быў прысвечаны роднай мове. Ён прахозіў пад дэвізам: «Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!»

У сувязі з гэтым у 1 «В» класе адбылася сустрэча сяброў беларускай мовы. А назва сустрэчы – «Беларуская скарбонка». І чаго толькі не было ў гэтай скарбонцы! І загадкі, і прыказкі, і скорагаворкі, і каляровыя пазлы, і лагічныя пытанні, і цікавая фотавыстава «Краявіды роднай зямлі». Сама сустрэча пачалася з традыцыйнага беларускага звычая частаваць гасцей хлебам-соллю. На ўсім знаёмае «Частуйцеся, калі ласка!» дзеці дружна адказвалі «Вялікі дзякуй!» Вельмі прыемна было чуваць такія выразы з вуснаў маленькіх жыхароў нашай краіны. Тым больш, што з самай раніцы яны стараліся на перапынках размаўляць толькі па-беларуску. Пасля смачнага частавання тры каманды («Валошкі», «Званочкі» і « Рамонкі») спаборнічалі за званне «Маленькі знаўца беларускай мовы». Барацьба паміж камандамі момантамі была вельмі гарачая, кожны ўдзельнік стараўся прынесці сваёй камандзе запаветныя балы-яблычкі. Вынікі гульні паказалі, што кожны маленькі беларус і беларусачка нашага класа будуць і далей з цікавасцю вывучаць родную мову, такую мілагучную і звонкую адначасова.

Класны кіраўнік 1 «В» класа Леановіч Н.С.

Больш ФОТА

Раздзелы сайта