Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

09.12.2021

“Максiм Багдановiч… Гонар i слава беларуская лiтаратуры

Вечна светлы i вечна дужы,

 Вечна юны, як наша зямля.

 Мы табой ганарымся — і плачам,

 Мы нясём цябе ў сэрцы праз дым.

Нізка голаў схіляю, юнача,

Перад вечным глаголам тваім.

У. Караткевіч. «Багдановічу»

У бібліятэцы гімназіі арганізавана кніжная выстава да 130-годдзя з Дня нараджэння Максіма Багдановіча.

Максіма Багдановіча называюць песняром красы і гармоніі. Вялікая любоў жыве ў народзе да яго паэзіі, да яго самога – як чалавека таленавітага і самаадданага. Кожнае пакаленне зноў і зноў адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайнае хараство яго лірыкі. Максім Багдановіч – гонар і слава беларускай літаратуры, адзін з самых знакамітых і любімых паэтаў.

Беларусь, твой народ дачакаеццца

Залацістага, яснага дня.

Паглядзі, як усход разгараецца,

Колькі ў хмарках залётных агня! ...

Творчасць славутага майстра – гэта свет прыгажосці, гармоніі, асэнсавання жыцця. Ён вядомы як паэт-наватар, празаік, цудоўны перакладчык, тонкі і ўдумлівы крытык, гісторык і тэарэтык літаратуры, публіцыст.

Разделы сайта