Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

28.02.2022

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы з 21 лютага па 25 лютага 2022 года ў гімназіі быў праведзены прадметны тыдзень. Усе мерапрыемствы былі накіраваны на выхаванне ва ўдзельнікаў павагі да роднага слова, любові да беларускай мовы і літаратуры, культуры, гістарычнага мінулага.

У Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, для вучняў 10-11 класаў была арганізавана агульная акцыя “Купалаўскі дыктант”.

Запамінальна прайшлі гадзіны роднай літаратуры ў 7 і 9-х класах, прысвечаныя памяці М. Багдановіча.

Інтэрв’ю “Якое ваша любімае слова на беларускай мове?” падрыхтавалі вучні 9-х класаў. Навучэнцы і супрацоўнікі гімназіі выбіралі любімае слова, а ў знак удзячнасці атрымлівалі медаль са словамі знакамітых паэтаў і пісьменнікаў пра родную мову.

Для вучняў 5 і 6 класаў была арганізавана віктарына “Мая родная мова – беларуская”, конкурс чытальнікаў вершаў. Вучні 11-х класаў паказалі сябе ў акцёрскім майстэрстве, праінсцэніраваўшы эпізоды з любімых твораў.

Фізкультхвілінкі для адпачынку на ўроках на гэтым тыдні таксама праводзіліся на беларускай мове, што не толькі спрыяла здароўезберажэнню, але і стварала беларускамоўны асяродак, заахвочвала дзяцей да гаворкі на беларускай мове.

Вось так, з любоўю да роднай мовы і з надзеяй на будучае, настаўнікі і вучні правялі тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Разделы сайта