Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.09.2022

Вынікі Тыдня роднай мовы

Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын
Гавары са мной па-беларуску.
Яўгенія Янішчыц

Пад такім дэвізам у ДУА "Гімназія № 3 г. Баранавічы" распачаўся Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”, які адбыўся з 19 па 23 верасня 2022 года.

Першае мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел навучэнцы ўсёй дзяржавы, – рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.

Ва ўстанове адукацыі вучні ўдзельнічалі ў акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, музыкальнай хвілінцы “Мова родная – мова модная”, падчас якой выконвалі беларускамоўныя песні, інтэрактыўнай гульні “Маё любімае слова на беларускай мове”, конкурсе-гульні "Смак беларускай мовы".

Больш ФОТА

Разделы сайта