Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2023 - Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.

П. Панчанка

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
Дзень роднай мовы ў нашай гімназіі пачаўся прывітальнымі паштоўкамі і віншаваннямі са святам. Далей усіх вучняў і настаўнікаў чакалі цікавыя заданні, крыжаванкі, інтэрактыўныя гульні, інтэрв’ю, якія з радасцю падрыхтавалі вучні 9,11-х класаў. Адбыліся і класныя мерапрыемствы да Дня роднай мовы.

Больш ФОТА

Разделы сайта