12 красавіка ў вучняў пачатковай школы ўсе мерапрыемствы былі прысвечаны беларускай мове і літаратуры. Дэвізам дня сталі радкі: “Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску”.
Вучні трэціх класаў з задавальненнем прынялі ўдзел у камадным конкурсе “Загаданачка”, у ходзе якога паказалі ўменні хутка адгадваць загадкі, успомнілі назвы птушак і звяроў на беларускай мове, паўтарылі сімвалы нашай дзяржавы. Не было часу сумаваць і на перапынках: на працягу дня дзецi разгадвалі крыжаванкі “Па старонках беларускіх кніг”.
Аднак самым запамінальным і радасным стаў флэшмоб “Беларусачка”. Нельга было ўтрымацца і не кінуцца ў скокі. Сучасныя танцавальныя кампазіцыі ўразілі ўсіх прысутных! Нашы вучнi любяць і паважаюць сваю Радзіму, з гонарам называюць сябе беларусамі.
Аўтар публікацыі: Канановіч А.М.
Больш ФОТА