Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2024

Дзень роднай мовы ў гімназіі

21 -лютага ў гімназіі прайшоў Дзень роднай мовы. Настаўнікі пачатковых класаў загадзя падрыхтавалі інтэрактыўную выставу для дзяцей, з дапамогай якой дзеці даведаліся не толькі пра сэнс некаторых беларускіх слоў, але і змаглі атрымаць асалоду ад прачытання вершаў знаёмых пісьменнікаў. Вучні бліжэй пазнаёміліся з пачынальнікамі кнігадрукавання - Францыскам Скарынай і Сымонам Будным. Змаглі замацаваць і пашырыць свае веды пры разгадванні крыжаванак і рэбусаў на роднай мове.

Вучні 4 "Г" класа  паспрабавалі далучыць дзяцей другіх класаў да беларускай мовы з дапамогай акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску". Удзельнікам якой раздавалі закладкі з беларускімі словамі прывітання.

Вось так насычана, ярка і цікава прайшоў яшчэ адзін дзень у сценах любімай гімназіі.

Якаўчык Т.Э.

Разделы сайта